МЗС Ізраіля адгаворвае сваіх грамадзян ад паездак у Беларусь
- 4.11.2025, 10:37
- 1,784
З-за закрытай мяжы з Літвой.
Пасля закрыцця Літвой сухапутнай мяжы з Беларуссю МЗС Ізраіля заклікаў сваіх грамадзян, якія плануюць паехаць у нашу краіну, задумацца аб неабходнасці такой паездкі або разгледзець іншыя варыянты маршруту.
У МЗС нагадалі, што «пасля нядаўніх інцыдэнтаў на сухапутнай мяжы» Літва закрыла мяжу для пасажырскага руху.
«У сувязі з гэтым Міністэрства замежных спраў рэкамендуе грамадзянам Ізраіля, якія плануюць паездку ў Беларусь па сушы, ацаніць неабходнасць паездкі ў гэты час або разгледзець магчымасць прыбыцця ў краіну авіярэйсам. Грамадзяне Ізраіля, якія знаходзяцца ў Беларусі і жадаюць вярнуцца ў Ізраіль, могуць выляцець з Мінска ў іншыя пункты прызначэння і адтуль працягнуць шлях у Ізраіль», — нагадалі ў МЗС.
Нагадаем, усе пункты пропуску на беларуска-літоўскай мяжы будуць закрытыя на працягу месяца — такое рашэнне было прынята на пасяджэнні ўрада балтыйскай краіны 29 кастрычніка ў сувязі з масавымі залётамі з Беларусі метэазондаў з кантрабанднымі цыгарэтамі. Магчыма падаўжэнне абмежаванняў пасля 30 лістапада.