Дэсант ГУР у Пакроўску: да спецназаўцаў прабілі наземны калідор
7- 4.11.2025, 14:46
- 24,948
Аперацыяй асабіста кіруе Буданаў.
У Пакроўску Данецкай вобласці працягваецца спецаперацыя Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны (ГУР МА).
Пра гэта ў аўторак, 4 лістапада, паведамілі ў ГУР, публікуючы таксама фота кіраўніка ўкраінскай разведкі Кірыла Буданава, які кіруе аперацыяй.
Адзначаецца, што сіламі Спецпадраздзялення «Цімура» працягваецца аперацыя ў адным з важных з пункту гледжання франтавой лагістыкі раёнаў горада. Ідуць баі з расійскімі захопнікамі.
«Пасля паспяховай дэсантнай аперацыі да спецназаўцаў ГУР, якія занялі пэўныя рубяжы, прабілі наземны калідор і далучыліся дадатковыя сілы спецпадраздзялення», — гаворыцца ў паведамленні ГУР.
Разведчыкі адзначылі, што працягваецца баявая праца, мэтай якой з'яўляецца ліквідацыя спробаў ворага пашырыць агнявы ўплыў на лагістыку ў зоне адказнасці ГУР.
«Баявыя задачы ў сектары выконваюць таксама іншыя спецпадраздзяленні ГУР МА Украіны», — дадалі ў разведцы.
Падрабязнасці аперацыі не раскрываюцца.