Лукашэнка паказаў сябе баязлівцам
13- 4.11.2025, 11:45
- 25,130
Кіраўнік жыве ў страху.
Лукашэнка спрабуе сфармаваць вакол сябе вобраз «мачо», аднак беларускі дыктатар — звычайны баязлівец. Дыктатар рэгулярна агучвае свой страх страціць уладу, узгадваючы сваіх зрынутых сяброў — Муамара Кадафі і Садама Хусейна. Адкуль карані фобій дыктатара?
Telegram-канал «Нік і Майк» пісаў, што многія фобіі беларускага дыктатара звязаныя з дзіцячымі страхамі —
— У дзяцінстве было шмат здзекаў, вядома. Пагаворваюць, часам даводзілася нават хавацца на дрэвах. У вёсцы яго недалюблівалі. Нават не заўсёды адразу бралі гуляць у футбол. Але Лукашэнка быў упарты і чакаў моманту ўступіць у гульню, калі сыходзіў хто-небудзь са старэйшых або яшчэ што-небудзь здаралася з асноўнымі гульцамі.
Многія з сённяшніх фобій Лукашэнкі — з дзяцінства.
Таксама «Нік і Майк» распавядаў паказальную гісторыю з 1990-х, якая выдатна характарызуе дыктатара:
— Начаваў Лукашэнка з чальцамі свайго штаба ў гасцініцы «Юбілейная». Дык вось, ён настолькі баяўся, што яго могуць застрэліць (параноя, з якой чалавек жыве), што спаў пад ложкам. У самым прамым сэнсе гэтага слова: кідаў на падлогу коўдру і спаў проста на ёй. На шчасце, было лета і спякота. Вось такі «цвёрды арэшак».
Гісторыя пацверджаная некалькімі відавочцамі падзей.