7 снежня 2025, Нядзеля, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Newsweek: ЗША рыхтуюцца выпрабаваць балістычную ракету Minuteman III

4
Newsweek: ЗША рыхтуюцца выпрабаваць балістычную ракету Minuteman III

Яна здольная несці ядзерны зарад і з’яўляецца асновай стратэгічнага стрымлівання ЗША.

ЗША плануюць правесці выпрабаванне міжкантынентальнай балістычнай ракеты (МБР) Minuteman III, здольнай несці ядзерны зарад, піша Newsweek, пасля вывучэння навігацыйных паведамленняў.

Гэта першае выпрабаванне сродкаў дастаўкі ядзернай зброі пасля заявы Трампа пра падрыхтоўку Злучанымі Штатамі ядзерных выпрабаванняў.

Ракету без ядзернай баягалоўкі плануюць запусціць з вайсковай базы Вандэнберг у Каліфорніі, яна дасягне палігона супрацьракетнай абароны на атоле Кваджалейн на Маршалавых астравах, размешчаных у цэнтральнай частцы Ціхага акіяна.

Армія ЗША некалькі разоў на год выпрабоўвае наяўныя міжкантынентальныя балістычныя ракеты. Апошні раз аналагічныя вучэнні праводзіліся ў маі, летась — двойчы. Пентагон падкрэслівае, што было праведзена больш за 300 выпрабаванняў ракет Minuteman, і яны не звязаныя з якімі-небудзь знешнімі фактарамі. «Minuteman III застаецца асновай стратэгічнага стрымлівання нашай краіны», — заявіў у маі палкоўнік Дастын Хармон, камандзір 377-й выпрабавальна-ацэначнай групы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках