7 снежня 2025, Нядзеля, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апакаліпсіс з Украіны

Апакаліпсіс з Украіны

Што адбылося ў Рыа-дэ-Жанэйра.

Назіраю за Рыа-дэ-Жанэйра — і гэта не падобна на навіны, гэта падобна на апакаліпсіс

Дык вось — 2 500 узброеных да зубоў паліцэйскіх, 2 верталёты, 32 бранямашыны, 12 бульдозераў, і ўся гэтая тэхніка коціцца па вузкіх вуліцах бразільскіх фавелаў. У выніку — 60 забітых баевікоў, 4 забітыя паліцэйскія, 81 арыштаваны.

На вуліцах — дзясяткі акрываўленых цел, накрытых брэзентам. Крамы зачыненыя, жыхары ўцякаюць, а дым ад падпаленых машын стаіць над горадам, быццам гэта не Бразілія, а зона баявых дзеянняў. Але вось дэталь, ад якой у мяне кава разлілася на клавіятуру: наркакартэлі пачалі атакаваць паліцыю FPV-дронамі.

Так, гэта тыя самыя дроны, якімі украінскія аператары б'юць расійскія танкі. Цяпер — у руках бразільскіх наркатрафікантаў з картэля! Губернатар штата нават выклаў відэа, дзе відаць, як дрон скідае баепрыпас з неба. І назваў гэта не проста злачынствам, а наркатэрарызмам.

Тут я задумаўся. Можа, гэтыя «інавацыі» картэля — прамы экспарт з вайны ва Украіне? Вельмі падобна: тыя ж FPV, тыя ж самаробныя выбухоўкі, тыя ж кадры з неба. Кажуць, што картэлі адпраўлялі сваіх баевікоў ва Украіну, каб павучыцца тэхналогіям сучаснай вайны. Калі гэта праўда, то мы маем новы тып глабалізацыі: вайна як навучальны цэнтр для злачынных сетак.

Іронія ў тым, што паліцыя цяпер таксама выкарыстоўвае дроны для штурму. З неба супраць неба. Дроны супраць дронаў. Свет канчаткова ператварыўся ў арэну, дзе тэхналогіі беспілотнікаў становяцца новым Калашнікавым — простым, танным і смяротна эфектыўным.

Калісьці дроны асацыяваліся з вяселлямі, відэатурызмам, Instagram-ролікамі над пляжамі. Цяпер — з вайной, фавеламі, наркатрафікантамі. Калі войны ХХ стагоддзя зрабілі танкі сімвалам эпохі, то ХХІ застанецца ў гісторыі як век дрона з выбухоўкай і аператарам дзесьці паблізу.

Пётр Чарнышоў, Facebook

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках