Пад водамі Антарктыды заўважылі таямнічае ззянне
1- 3.11.2025, 17:25
- 5,980
Навукоўцы былі ўражаныя — крыніца аказалася жывой.
З дапамогай спадарожнікаў пад водамі Антарктыды заўважылі незвычайнае ззянне, якое выклікала глабальную зацікаўленасць. Навукоўцы лічаць, што яно можа ўтрымліваць ключы да нябачнай біялагічнай актыўнасці і змянення хімічнага складу акіяна, піша Daily Galaxy.
У выданні адзначылі, што спачатку гэта ззянне прывяло даследчыкаў у замяшанне. На спадарожнікавых здымках яно выглядала як слабое бірузовае мігценне. Тым не менш высветлілася, што гэта масавае цвіценне кокалітафарыдаў (драбнюткі фітапланктон, заключаны ў ракавінкі з карбанату кальцыю).
Навукоўцаў здзівіла тое, што кокалітафарыдаў заўважылі ў субпалярных водах, бо яны звычайна асацыююцца з больш цёплымі марамі. Гэтае адкрыццё ставіць пад сумнеў даўнія меркаванні пра іх экалагічны арэал.
У сваім даследаванні навукоўцы пад кіраўніцтвам марскога біялога з Лабараторыі акіяналогіі Бігелоў Уільяма М. Балча паведамілі, што яны правялі шматразовыя вымярэнні на розных глыбінях.
«Мы пашыраем наша ўяўленне пра месцы існавання кокалітафарыдаў і, нарэшце, пачынаем разумець заканамернасці, якія бачым на спадарожнікавых здымках гэтай часткі акіяна, куды мы рэдка трапляем. Няма нічога лепшага, чым вымераць нешта некалькімі спосабамі, каб атрымаць больш поўную карціну», — заявіў Балч.
Паводле слоў навукоўцаў, кокалітафарыды могуць адыгрываць больш важную ролю ў рэгуляванні альбеды планеты. Даследчыкі не выключаюць, што іх адбівальная здольнасць можа патэнцыйна ўплываць на паглынанне цяпла ў абшарах акіяна.
Спадарожнікі заўважылі таямнічае ззянне пад Антарктыдай, цяпер навукоўцы ведаюць, што за ім стаіць!
Дзіўнае ззянне, што мігцела пад ледзянымі водамі Антарктыды, на працягу многіх гадоў збівала навукоўцаў з панталыку.