Польшча, Літва і Латвія за чатыры гады не ўпусцілі 200 000 нелегальных мігрантаў з Беларусі
2- 3.11.2025, 16:02
- 2,346
Рэжым Лукашэнкі ўжо чатыры гады выкарыстоўвае нелегалаў як зброю.
Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы адзначае, што беларускі рэжым з лета 2021 г. пачаў арганізоўваць міграцыйныя атакі, каб дэстабілізаваць сітуацыю ў Літве і суседніх краінах.
«Найбольш значным пераломам у барацьбе з крызісам стала прыняцце рашэння ў жніўні 2021 года разварочваць нелегалаў.
Тры краіны — Польшча, Літва і Латвія — з таго часу да 00:00 2 лістапада не ўпусцілі 200 042 нелегалаў. Мінулую нядзелю ў Польшчу спрабавалі прайсці 18, а ў Латвію — 40 нелегальных мігрантаў, паведамляе Delfi.lt.
На літоўскай мяжы такіх выпадкаў у ноч на нядзелю не было. Больш за ўсё праблем у Польшчы — яна перашкодзіла 135 810 спробам незаконнага перасячэння мяжы. З 3 жніўня 2021 г. Польшча не ўпусціла 24 508 нелегалаў, Літва за той жа час — 39 724», — паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.
Некаторыя нелегалы спрабавалі незаконна перасекчы мяжу розных краін некалькі разоў. Акрамя прынятага парадку развароту нелегалаў на мяжы, памежнікам дапамагло абсталяванне фізічнага бар’ера на мяжы з Беларуссю і магчымасць на 100% кантраляваць мяжу з дапамогай відэакамер.