7 снежня 2025, Нядзеля, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус спрабуе прадаць пратэрмінаваныя на 10 гадоў цукеркі

9
Беларус спрабуе прадаць пратэрмінаваныя на 10 гадоў цукеркі

Іх цана шакуе.

Жавальныя цукеркі фірмы Mamba, тэрмін прыдатнасці якіх скончыўся летам 2016 года, выставілі на продаж на інтэрнэт-пляцоўцы Kufar.by. На аб'яву звярнула ўвагу выданне Blizko.

Уладальнік прысмакаў прапануе набыць упакоўку Mamba вагой 26,5 грама. Унутры — 6 жавальных цукерак. Іх выпусцілі 10 гадоў таму — у 2015-м, тэрмін прыдатнасці скончыўся праз год — летам 2016-га.

«Мамба. Цэлая. З 2015-га», — так суправадзіў тэкст аб'явы ўладальнік «пратэрміноўкі».

Кошт лота — 200 рублёў або 33,3 рубля за цукерку.

Такія ж цукеркі, але прыдатныя да ўжывання, на сайце Е-доставка можна набыць за два рублі і 9 капеек.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках