7 снежня 2025, Нядзеля, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікабрытанія накіравала ва Украіну новую партыю ракет для ўдараў па Расіі

18
Вялікабрытанія накіравала ва Украіну новую партыю ракет для ўдараў па Расіі

ЗСУ атрымаюць Storm Shadow.

Украіна нядаўна атрымала новую партыю ракет Storm Shadow ад Вялікабрытаніі для працягу кампаніі ўдараў па тэрыторыі краіны-агрэсара Расіі, паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцы ў панядзелак, 3 лістапада.

Паводле дадзеных агенцтва, пастаўкі няпэўнай колькасці ракет ажыццёўлены для забеспячэння Украіны запасамі на зімовыя месяцы на фоне верагоднага ўзмацнення расійскіх удараў па мірных жыхарах ва Украіне.

Афіцыйна брытанскі ўрад не раскрывае, колькі ўжо ракет накіраваў ва Украіну.

Першае пацверджанае выкарыстанне ракет Storm Shadow для ўдару па РФ адбылося 21 кастрычніка 2025 года, калі ўкраінскія вайскоўцы паразілі хімічны завод у Бранскай вобласці РФ. Прадпрыемства вырабляе порах, выбуховыя рэчывы і кампаненты для ракетнага паліва, паведамляе Генштаб ЗСУ.

Як пісаў сайт Charter97.org, крылатыя ракеты Storm Shadow, якія Брытанія паставіла Украіне, здольныя «абманваць» СПА праціўніка дзякуючы нізкавысотнаму палёту.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках