7 снежня 2025, Нядзеля, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуціна ахапіла параноя

2
Пуціна ахапіла параноя

У Расіі «паўсюль ворагі».

З XVIII стагоддзя ў Расіі барацьба з інакшадумствам суправаджалася гвалтам і рэпрэсіямі. Цар Пётр I караў апанентаў высылкай і стратамі, жорсткі дыктатар Іосіф Сталін знішчаў палітычных апанентаў праз паказныя працэсы. Сёння Пуцін працягвае гэтую лінію — з тымі ж метадамі запалохвання, піша The Japan Times (пераклад — сайт Charter97.org).

Так, у 2022 годзе апазіцыянер Ілья Яшын атрымаў 8,5 года пазбаўлення волі за «распаўсюд фэйкаў» пра расійскую армію. Падобныя справы, што сталі нормай, суправаджаюцца абвінавачваннямі ў «нелаяльнасці да сістэмы».

Колькасць спраў, звязаных з «тэрарызмам», у Расіі імкліва расце: з 350 у 2021 годзе да больш як 1 000 у 2024-м. У першай палове бягучага года суды вынеслі ўжо больш за 600 прысудаў, і да канца года іх колькасць можа перавысіць 1 500.

Нядаўна Дзярждума спрасціла пераслед крытыкаў улады: цяпер любая арганізацыя, што атрымлівае «якую-небудзь дапамогу» з-за мяжы, абавязаная рэгістравацца як «замежны агент». Гэты статус фактычна стаў аналагам савецкага ярлыка «вораг народа».

У кастрычніку пад абвінавачанні ў «тэрарызме» трапілі два дзясяткі апазіцыянераў са створанага за мяжой Антываеннага камітэта, уключаючы расійскага грамадскага і палітычнага дзеяча Міхаіла Хадаркоўскага. Паралельна ўлады канфіскуюць бізнес-актывы ў нязгодных — з 2022 года канфіскавана маёмасці амаль на 3,9 трлн рублёў.

Рэпрэсіі закранулі нават лоялістаў: чыноўнікаў, блогераў і вайскоўцаў. Любая крытыка або «празмерная самастойнасць» цяпер можа прывесці да арышту.

На фоне вайны ва Украіне, росту цэн і дэфіцыту бюджэту Крэмль узмацняе рыторыку пра «ворагаў з Захаду», спрабуючы ўтрымаць кантроль праз страх. Але, як і ў савецкія часы, падаўленне нязгодных толькі ўзмацняе ўнутраны крызіс.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках