Дрэнная навіна для Орбана
- Сяргей Таран
- 3.11.2025, 12:55
- 9,354
Угаворы Будапешта не дапамаглі.
Трамп адмовіў Орбану ў вызваленні ад санкцый за куплю расійскай нафты і тым самым падвесіў эканамічныя асновы так званай антыўкраінскай кааліцыі, пра якую цяпер загаварылі ў Еўропе.
З падачы атачэння Орбана СМІ пачалі пісаць пра магчымы альянс паміж Венгрыяй, Славакіяй Фіцо і Чэхіяй, дзе перамог Бабіш, у пытанні падтрымкі Украіны.
Галоўны тэзіс — замест ваеннай падтрымкі Украіны патрэбнае эканамічнае супрацоўніцтва з Масквой. Дзяшовая нафта і газ імя Меркель мусяць стаць асновай гэтага альянсу.
Гэтая тройка геапалітычных авантурыстаў доўга і нябеспадстаўна спадзявалася на падтрымку Трампа, які таксама доўга прапаноўваў Расіі выгаднае эканамічнае супрацоўніцтва, а з дапамогай такіх, як Орбан, яшчэ і расхістваў адзінства Еўразвязу.
Аднак Трамп пачаў расчароўвацца ў Пуціне, а на еўрапейскі энергетычны рынак даўно сам паклаў вока. І ніякія ўгаворы Орбана пра «выключэнне» не дапамаглі. Цяпер тройка будзе выкарыстана Трампам хіба што для таго, каб пры патрэбе раздражняць еўрапейскіх лідараў, але не больш за тое.
А галоўнага — доступу да танных расійскіх энерганосьбітаў, якія павінны былі стаць важным аргументам для выбарцаў Орбана і Фіцо падчас любых выбараў, — Трамп не даў.
І гэта лагічна. Як сказаў бы Трамп: «У Орбана няма чаго прапанаваць». А слоўную падтрымку Трампу ён і так будзе забяспечваць. Цяпер нават яшчэ больш рупліва. Бо лакеі становяцца больш стараннымі, калі іх пагарджаюць.
Сяргей Таран, («Фэйсбук» https://www.facebook.com/sergiy.taran?fref=nf)