7 снежня 2025, Нядзеля, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расійскім Арле раздаюцца выбухі

2
У расійскім Арле раздаюцца выбухі

Паведамляюць пра траплянне ў ЦЭЦ і пажар.

У расійскім горадзе Арол раздаюцца выбухі, у сеці паведамляюць пра траплянне ў мясцовую ЦЭЦ і пажар.

Пра трывогу ў вобласці з-за атакі беспілотнікаў пасля 19:00 паведаміў Telegram-канал «Новости Орел и область».

Каля 19:30 гэты канал паведаміў пра першыя два выбухі, якія чулі ў горадзе.

А 20:06 у Арлоўскай вобласці зноў абвясцілі трывогу з-за атакі беспілотнікаў, а ў 20:17 Telegram-канал «Новости Орел и оласть» напісаў, што пасля выбухаў у Арле пачаўся пажар.

Пазней гэты Telegram-канал паведаміў яшчэ пра тры выбухі.

Пра атаку беспілотнікаў, выбухі і загаранні паведамляюць і іншыя мясцовыя Telegram-каналы.

Telegram-канал Supernova+ піша, што, паводле папярэдніх звестак, была атакаваная мясцовая ЦЭЦ. Ён таксама апублікаваў фота і відэа, на якіх бачны дым ад пажару.

Папярэдні раз пра атаку на Арол паведамлялася 13 лістапада.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках