7 снежня 2025, Нядзеля, 18:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Орбан: Меркель крычала на мяне часцей, чым жонка

11
Орбан: Меркель крычала на мяне часцей, чым жонка
Ангела Меркель і Віктар Орбан
Фота: Axel Schmidt/Reuters

Прэм’ер Венгрыі заявіў, што экс-канцлер Германіі «складанейшая, чым здаецца звонку».

Венгерскі прэм’ер Віктар Орбан распавёў у падкасце MD meets (апублікавана на YouTube), што ў часы працы з экс-канцлеркай ФРГ Ангелай Меркель яна падымала на яго голас «часцей, чым жонка».

Па словах Орбана, яму падабалася працаваць з Меркель, нягледзячы на разыходжанні.

«Я паважаў Ангелу Меркель за многія рэчы. Яна была вельмі разумная і прывабная. У палітыцы знешнасць часам важная. Мне падабалася з ёй супрацоўнічаць […] Часам яна нават крычала на мяне. Гэта было не вельмі добра, яна рабіла гэта нават часцей, чым мая жонка. Але гэта шмат пра што сведчыць», — пажартаваў прэм’ер Венгрыі.

Орбан адзначыў, што Меркель «складанейшая, чым здаецца звонку».

Венгерскі палітык дадаў, што ў стратэгічным вызначэнні інтарэсаў Еўропы і адносін з РФ ён быў згодны з ёй «амаль на 100%».

«Цяпер даволі модна казаць пра яе дрэнна. Гэта несправядліва. Яна зрабіла шмат добрага для Германіі і для Еўропы і, вядома ж, шмат дрэннага», — падсумаваў Орбан.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках