7 снежня 2025, Нядзеля, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наземны робат-камікадзэ ўпершыню ліквідаваў расійскіх акупантаў

1
Наземны робат-камікадзэ ўпершыню ліквідаваў расійскіх акупантаў

Відэа.

У вайне супраць РФ робат-камікадзэ К-2 упершыню ліквідаваў акупантаў. Пра гэта 15 лістапада паведамляецца ў Facebook 20-га асобнага палка беспілотных сістэм.

Там паведамілі, што першы ў гісторыі батальён наземных беспілотных комплексаў у складзе брыгады К-2 працягвае развівацца.

«Байцы роты ўдарных робатаў незаўважна накіравалі сваю машыну да трох акупантаў, пасля чаго актывавалі выбуховую прыладу, – сказана ў паведамленні. – У выніку выбуху робата-камікадзэ адзін варожы пяхотнік загінуў, а другі атрымаў раненні. Трэцяга ўдалося знішчыць FPV-дронамі».

Як падкрэслілі ўкраінскія вайскоўцы, гэта першы выпадак прымянення К-2 наземнага беспілотнага комплексу непасрэдна супраць ворага.

Раней яны выконвалі толькі лагістычныя і эвакуацыйныя місіі.

Пра тое, як адбылося «баёвае хрышчэнне» робата, распавёў на апублікаваным відэа яго пілот з пазыўным «Міксер».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках