Прарасійскі блогер з ЗША папрасіў апісаць Пуціна адным словам: ЗСУ адказалі
16- 16.11.2025, 17:01
- 20,468
Адказ Сухапутных войскаў Украіны стаў найбольш папулярным.
26‑гадовы блогер Джэксан Хінкл, вядомы сваімі антысеміцкімі і прарасійскімі поглядамі, мае ў сацсетцы X 3,6 млн падпісчыкаў.
У сваіх публікацыях ён часам просіць апісаць таго ці іншага дзеяча адным словам. Нядаўна ён папрасіў зрабіць гэта адносна прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.
«Апішыце Пуціна адным словам», — папрасіў Хінкл.
Ён атрымаў 5 тысяч адказаў, большасць з іх — абразы.
Адказ, які даў акаўнт Сухапутных войскаў Украіны, сабраў больш за тысячу лайкаў.
Там было напісана — Target (мэта).
