«Нептуны» і гул у небе: Расію і Крым масіравана атакавалі ракеты
6- 16.11.2025, 20:30
- 26,386
Прагрымелі выбухі ў раёне аэрадромаў.
Увечары 15 лістапада і ўначы 16 лістапада ў асобных рэгіёнах краіны-агрэсара Расіі і ў часова акупаваным Крыме прагрымелі гучныя выбухі. Мясцовыя жыхары паведамілі пра атаку беспілотнікаў і ракет, піша «Главред».
Мінабароны РФ традыцыйна паведаміла пра нібыта паспяховае збіццё ўкраінскіх беспілотнікаў над 7 абласцямі краіны, іх нібыта было 57. У той жа час пра ракеты ведамства ў справаздачы не згадала.
Што вядома пра атаку на Расію
Вечарам 15 лістапада на выбухі ў двух раёнах горада паскардзіліся жыхары расійскага Валгаграда. Там расійская СПА накіравала дрон проста ў жылы дом. У выніку ўдару вядома пра траіх пацярпелых.
Некалькі беспілотнікаў праляцела і над Варонежскай вобласцю, дзе, паводле інфармацыі губернатара Аляксандра Гусева, падаўлены дрон пашкодзіў фасад прыватнага дома і плот.
Менавіта Гусеў і прагаварыўся пра тое, хто насамрэч накіраваў дрон на шматпавярхоўку ў Валгаградзе, бо згадаў у сваім паведамленні пра працу не толькі СПА, але і сродкаў РЭБ.
Мясцовыя жыхары таксама выказалі здагадку, што ў Валгаградзе дроны прыцэліліся ў НПЗ «Лукойл», аднак пакуль няма інфармацыі пра вынікі гэтай атакі.
Што прыляцела ў Крым
Каля 23:10 15 лістапада ў часова акупаваным Севастопалі каля мора прагрымелі выбухі. Пазней мясцовыя жыхары паведамілі, што гучна было і ў раёне аэрадрома «Сакі» ў Новафёдараўцы і ў Сімферопалі.
Праз некаторы час у расійскіх пабліках стала «трывожна» з-за нібыта пуску ўкраінскіх ракет «Нептун». Што цікава, як мясцовыя акупацыйныя ўлады, так і Мінабароны РФ увогуле не згадваюць пра атаку на Крым у справаздачах і маўчаць пра яе наступствы.
