7 снежня 2025, Нядзеля, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самарскую вобласць РФ атакавалі дроны: гарыць буйны НПЗ

9
Самарскую вобласць РФ атакавалі дроны: гарыць буйны НПЗ

Паражаныя яшчэ некалькі важных цэляў.

У ноч на 16 лістапада Самарскую вобласць Расіі атакавалі беспілотнікі: у абласным цэнтры і Новакуйбышаўску прагрымела серыя выбухаў, у сеціве пішуць пра паражэнне некалькіх цэляў, паведамляе «Фокус».

Паводле папярэдняй інфармацыі, гэтай ноччу беспілотнікі чарговы раз атакавалі Новакуйбышаўскі нафтаперапрацоўчы завод у Самарскай вобласці. Таксама, верагодна, пад удар трапіла падстанцыя ў Самары. Пра абстрэл паведамілі расійскія Telegram-каналы.

Паветраная трывога ў рэгіёне з-за пагрозы БПЛА была абвешчана яшчэ каля 21:00 15 лістапада. Пазней «Расавіяцыя» ўвяла абмежаванні на дзейнасць аэрапорта Самары.

Каля паўночы ў Самарскай вобласці прагрымелі выбухі.

«Серыя выбухаў прагрымела ў Новакуйбышаўску Самарскай вобласці. Папярэдне, СПА спрацавала па дронах ЗСУ», — пішуць мясцовыя медыя.

Відавочцы сцвярджаюць, што першыя выбухі пачулі яшчэ каля паўночы. У цэлым жыхары Новакуйбышаўска пачулі як мінімум 8 гучных выбухаў у межах горада. Таксама расіяне скардзіліся на яркія ўспышкі ў небе.

OSINT-каналы паведамілі, што беспілотнікі паразілі Новакуйбышаўскі НПЗ падчас начной атакі. Паводле папярэдніх даных аналітыкаў, пасля некалькіх удараў на прадпрыемстве пачаўся пажар. Пра гэта, у прыватнасці, сведчыць зарыва ў небе пасля выбухаў.

Таксама дроны атакавалі абласны цэнтр. Паводле папярэдніх даных, удар прыйшоўся па мясцовай падстанцыі. Аднак афіцыйнай інфармацыі пра паражэнне НПЗ або падстанцыі ў Самарскай вобласці на момант публікацыі не паступала.

Варта адзначыць, што Новакуйбышаўскі НПЗ належыць кампаніі «Роснефть». Прадпрыемства з’яўляецца адным з ключавых нафтаперапрацоўчых аб’ектаў «Роснефти» ў Паволжжы, яго магутнасць складае 8,8 млн тон нафты на год.

Завод вырабляе паліва для ўсіх відаў транспарту: аўтамабільнага, авіяцыйнага, чыгуначнага, рачных і марскіх судоў і г.д.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках