Зяленскі: Расія праваліла ўласныя дэдлайны захопу Пакроўска і Купянска
2- 15.11.2025, 21:17
- 2,100
Сілы абароны Украіны ўтрымліваюць абодва гарады.
Расійскія акупанты правалілі ўласныя дэдлайны на захоп Пакроўска ў Данецкай вобласці і Купянска на Харкаўшчыне. Абодва гарады ўсё яшчэ пад кантролем Сіл абароны Украіны.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.
Зяленскі паведаміў, што падчас сустрэчы з кіраўнікамі ў сферы абароны і бяспекі Украіны дакладвалі кіраўнікі Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны і Службы вонкавай разведкі Украіны. Кіраўнік ГУР Мінабароны Кірыл Буданаў дакладваў пра планы РФ і тэрміны, якія вораг устанаўлівае для захопу гарадоў.
- Зараз Расія праваліла чарговы, вызначаны Пуціным, тэрмін захопу Пакроўска і Купянска, і тэрміны чарговы раз былі перанесены, - адзначыў украінскі прэзідэнт.
Кіраўнік СВР Украіны Алег Івашчэнка даклаў пра эканамічную і палітычную сітуацыю ў РФ, настроі ў расійскім грамадстве і ў атачэнні расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна. Зяленскі запэўніў, што адпаведныя высновы былі зроблены.
- Вызначылі асноўныя напрамкі нашай абароны на працягу бліжэйшых тыдняў, таксама дапоўнім план абаронных захадаў на зімовыя месяцы. Працягнем прымяненне нашых далёкадзейных санкцый - спецыяльныя службы, і перш за ўсё Служба бяспекі Украіны, і ўкраінская армія маюць адпаведныя задачы, - адзначыў украінскі прэзідэнт, дадаўшы, што таксама будзе актывізаваная дыпламатычная праца.