7 снежня 2025, Нядзеля, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская разведка раскрыла найбольшы страх Лукашэнкі

15
Украінская разведка раскрыла найбольшы страх Лукашэнкі

Беларускія спецслужбы задзейнічаныя ў спецаперацыях супраць Украіны.

Лукашэнка найбольш баіцца быць уцягнутым у расійска-ўкраінскую вайну. Яго дапамога Путіну найперш сведчыць пра ўласную выгаду.

Такую заяву зрабіў былы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны, генерал-маёр Ілья Паўленка на IV Форуме імя Астрожскіх 2025.

Былы намеснік кіраўніка ГУР МА растлумачыў, што спецслужбы Беларусі, якія задзейнічаныя ў спецаперацыях супраць Украіны, у тым ліку кібераперацыях і ІПСО, поўнасцю падкантрольныя расіянам, аднак значна слабейшыя.

Паводле яго слоў, яны ў асноўным спецыялізуюцца на разведцы ў кіберпрасторы, у тым ліку па Еўропе і ў прыграніччы Украіны, а не на атаках. І хоць пагроза існуе, аднак яна ідзе не ад рэжыму ў Беларусі, а ад Расіі.

Праўда, як адзначыў генерал-маёр, беларускі дыктатар мае свае слабыя месцы. На яго думку, найвялікшым страхам для Лукашэнкі застаецца магчымы прымус да ўдзелу ў вайне ва Украіне.

Каб пазбегнуць непасрэднага ўдзелу ў баявых дзеяннях або правакацыях, як адзначаецца, Лукашэнка спрабуе стварыць такія ўмовы, якія б пастаянна даказвалі Путіну, што ён для яго карысны.

Напрыклад, у вырабе ракет, радыёэлектронікі, шасі для стратэгічных сіл або паліва. Асабліва ва ўмовах украінскіх дыпстрайкаў па варожых магутнасцях.

— Таму ён у страшным сне бачыць, што яму паступяць нейкія задачы пачынаць эскалацыю. І дзеля гэтага ён аддае перавагу развіццю эканомікі, якая, паводле ацэнак экспертаў, страціла палову ад запланаванага росту на 2026 год, і гэта ж толькі пачатак, — растлумачыў Ілья Паўленка.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках