7 снежня 2025, Нядзеля, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗСУ ўдарылі па НПЗ «Рязанскі», РЛС «Небо-У» і ваенным эшалоне расіян

4
ЗСУ ўдарылі па НПЗ «Рязанскі», РЛС «Небо-У» і ваенным эшалоне расіян

Украінскія байцы ўдарылі па шэрагу пазіцый расіян.

Сілы абароны Украіны нанеслі шэраг высокадакладных удараў па важных ваенных і інфраструктурных аб'ектах РФ, што значна аслабіла магчымасці ворага наносіць ракетна-бомбавыя ўдары, паведаміў Генштаб ЗСУ.

Паводле дадзеных вайскоўцаў, украінскія падраздзяленні паразілі Рязанскі нафтаперапрацоўчы завод, які вырабляе бензіны, дызель, звадкаваны газ і каля 840 тысяч тон авіяцыйнага керасіну ТС-1 у год. Менавіта яго выкарыстоўваюць расійскія паветрана-касмічныя сілы. На тэрыторыі завода зафіксаваныя шматлікія выбухі і маштабны пажар.

Акрамя таго, ЗСУ знішчылі радыёлакацыйную станцыю «Небо-У» на часова акупаванай тэрыторыі Крыму, адну з ключавых сістэм расійскага радыёлакацыйнага назірання.

Таксама ў раёне Токмака на акупаванай частцы Запарожскай вобласці паразілі ваенны эшалон расіян, а паблізу Ваўчанска на часова акупаванай тэрыторыі Харкаўшчыны — скупчэнне жывой сілы праціўніка. Інфармацыя пра страты ворага ўдакладняецца.

«Сілы абароны працягваюць прымаць усе меры, каб падарваць ваенна-эканамічны і наступальны патэнцыялы расійскіх акупантаў і прымусіць РФ спыніць узброеную агрэсію супраць Украіны», — заявілі ў Генштабе ЗСУ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках