Турэцкія маракі ў захапленні знялі на відэа ўдар «Доўгіх Нептунаў» па Наварасійску
21- 15.11.2025, 21:39
- 33,446
Атака зрабіла на іх уражанне.
Выбухі ў Наварасійску пасля ўдару ЗСУ 14 лістапада ўжо адгрымелі, але відэа атакі і дасюль грыміць у Сеціве. Асноўны ўдар па порце і нафтавым тэрмінале быў нанесены ракетамі «Доўгі Нептун», але таксама прымяняліся і дроны.
Відовішчны камбінаваны ўдар украінскай арміі па законных мэтах у Расіі ўдалося зняць на відэа турэцкім маракам, якія ў той момант знаходзіліся на караблі каля прычала.
Відэа апублікавалі ў сацсетцы X.
Інтэнсіўнае відэа атакі на Наварасійск, знятае адным з членаў экіпажа замежнага судна, якое знаходзілася ў порце падчас паветранай трывогі. https://t.co/e0RlplA8ZE pic.twitter.com/E5w5g3MxoX
— Special Kherson Cat 🐈🇺🇦 (@bayraktar_1love) 14 лістапада 2025
На запісе можна заўважыць агонь кулямётаў, які вядзецца па беспілотніках, зарыва пажараў у двух кропках, перыядычна чутныя выбухі. Адзін з БПЛА праляцеў у непасрэднай блізкасці ад судна і выбухнуў пасля таго, як трапіў пад варожы агонь.