Ці можна ў Беларусі зняць на відэа парушэнне ПДР у двары і выкласці ў сеціве?
9- 15.11.2025, 13:25
- 8,142
Тлумачэнне эксперта.
Начальніца ўпраўлення метадалогіі абароны персанальных даных Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных (НЦАПД) Ірына Пырко распавяла, ці мае чалавек права апублікаваць у інтэрнэце відэа з меркавальным парушэннем Правілаў дарожнага руху (ПДР), калі ролік зняты ў двары жылога дома, — піша «Смартпрэс».
Спецыялістку спыталі, ці можна зняць на камеру ў двары меркаваныя парушэнні кіроўцаў і апублікаваць матэрыял у сеціве.
— Вы можаце паведамляць у органы ўнутраных спраў, падаваць інфармацыю пра магчымыя парушэнні, але гэта не дае вам права публічна абвінавачваць чалавека ў правапарушэнні, — распавяла Пырко.
Яна падкрэсліла, што фізічная асоба не мае права публікаваць у інтэрнэце такога кшталту відэа.
— Закон «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі» не дазваляе гэтага рабіць, — паясніла начальніца ўпраўлення.
Аднак, адзначыла Пырко, чалавек мае права перадаць такую інфармацыю ў ДАІ. Калі ж аўтар роліка выступаў як журналіст, то тут важна даказаць грамадскі інтарэс апублікаванай інфармацыі.