7 снежня 2025, Нядзеля, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША на F-35 выпрабавалі тэрмаядзерную авіябомбу B61-12

1
У ЗША на F-35 выпрабавалі тэрмаядзерную авіябомбу B61-12

Вынікі станоўчыя.

У Злучаных Штатах Амерыкі правялі паспяховыя лётныя выпрабаванні тактычнай тэрмаядзернай авіябомбы B61-12 без баявога зараду.

Пра гэта паведаміла амерыканская Сандзійская нацыянальная лабараторыя (Sandia) пры Міністэрстве энергетыкі ЗША.

Паводле дадзеных Sandia, у выпрабаваннях тэрмаядзернай авіябомбы бралі ўдзел супрацоўнікі Сандзійскай нацыянальнай лабараторыі і амерыканскага Нацыянальнага ўпраўлення па ядзернай бяспецы (NNSA).

Выпрабаванні прайшлі з 19 па 21 жніўня бягучага года на палігоне ў штаце Невада. Дастаўку і скід авіябомбаў з інертнай баявой часткай ажыццяўлялі знішчальнікі F-35.

Раней яшчэ ніколі з F-35 ядзерныя авіябомбы не скідвалі. B61-12 — гэта тэрмаядзерная авіябомба, якую армія ЗША прыняла на ўзбраенне яшчэ ў 1968 годзе.

Дакладней, на ўзбраенне тады прынялі першую мадыфікацыю гэтай зброі, якая, дарэчы, з'яўляецца галоўнай зброяй стратэгічных ядзерных сіл ЗША. З таго часу яе некалькі разоў мадэрнізавалі.

У 2024 годзе NNSA завяршыла праграму падаўжэння тэрміну знаходжання гэтых авіябомбаў на ўзбраенні як мінімум яшчэ на 20 гадоў.

Ядзерныя выпрабаванні ў ЗША

29 кастрычніка 2025 года прэзідэнт ЗША Дональд Трамп нечакана загадаў Пентагону неадкладна аднавіць ядзерныя выпрабаванні «на роўнай аснове» з іншымі дзяржавамі.

Трамп аддаў гэты загад праз некалькі дзён пасля таго, як расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін абвясціў пра нібыта паспяховыя выпрабаванні новай крылатай ракеты «Буравеснік» з ядзернай устаноўкай і торпеды «Пасейдон» з ядзернай устаноўкай.

У Злучаных Штатах ядзерную зброю мадэрнізавалі, калі Трамп упершыню быў прэзідэнтам. Але апошні раз ЗША праводзілі ядзерныя выпрабаванні ў 1992 годзе, калі прэзідэнтам быў Джордж Буш-старэйшы. У сярэдзіне 1990-х гадоў ЗША падпісалі Дагавор аб усеабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў, але дагэтуль яго не ратыфікавалі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках