Чаму ў Мінску больш туманных дзён, чым у Лондане?
6- 12.11.2025, 23:15
- 7,252
Кліматолагі патлумачылі.
З пачатку года Мінск знаходзіўся ў тумане ў агульнай складанасці 67 дзён. Для параўнання — у Лондане туманных дзён было ўсяго 45. Такія лічбы агучылі ў эфіры дзяржаўнага тэлеканала «Першы інфармацыйны».
Частыя туманы ў нашай сталіцы кліматолагі тлумачаць тым, што горад знаходзіцца амаль на 220 м вышэй за ўзровень мора.
— На паўднёва-ўсходзе горада, у раёне Шабаны, вышыня складае парадку 180−190 м, а недалёка ад станцыі метро «Кунцаўшчына» вышыня дасягае 270−280 м. То-бок розніца ў вышыні складае амаль 100 м. Таму ў некаторых частках горада людзі могуць думаць, што гэта туман, але насамрэч гэта могуць быць нізка размешчаныя воблакі. Гэта часта фіксуецца менавіта ў перыяд з кастрычніка па студзень — люты, — расказаў малодшы навуковы супрацоўнік лабараторыі кліматычных даследаванняў Іван Буякоў.
У сярэднім за год Беларусь можа знаходзіцца ў тумане да 70 дзён. Максімальна было 140 туманных дзён у 1964 годзе ў Навагрудку — больш за траціну года.
— Праз нашу рэспубліку чакаецца перамяшчэнне франтальных раздзелаў з паўночнага захаду Еўропы, услед за якімі будуць паступаць арктычныя паветраныя масы з поўначы Еўропы. Чакаецца паніжэнне тэмпературнага фону, але сярэднясутачная тэмпература паветра будзе яшчэ станоўчай. Лішь у паўночных раёнах уначы чакаецца слабы мінус, — паведаміла начальніца аддзела доўгатэрміновых прагнозаў службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Ганна Самофалава.
На 13 лістапада Белгідрамет абвясціў жоўты ўзровень небяспекі. Сіноптыкі папярэдзілі, што ўначы і раніцай чацвярга месцамі па краіне чакаецца туман.