Reuters: Клімат ударыў па вытворчасці папулярнага алкаголю
2- 12.11.2025, 22:16
- 3,284
Аб’ёмы вытворчасці віна трэці год запар застаюцца ніжэй за сярэднія.
Хоць у 2025 годзе сусветная вытворчасць віна крыху павялічылася, яе аб’ёмы ўжо трэці год запар застаюцца ніжэй за сярэдняе. Пра гэта паведаміла Reuters са спасылкай на Міжнародную арганізацыю вінаграда і віна (OIV).
Прычынай такога развіцця падзей называюць кліматычныя змены. Іншымі словамі, вінаграднікі сутыкнуліся з экстрэмальнымі і нестабільнымі пагоднымі ўмовамі. Паводле папярэдніх ацэнак OIV, у 2025 годзе ў свеце вырабяць 232 мільёны гекталітраў віна. Гэта на тры працэнты больш, чым летась, аднак на сем працэнтаў менш за сярэдняе значэнне за пяць гадоў.
Як адзначыў генеральны дырэктар OIV Джон Баркер, неспрыяльныя кліматычныя ўмовы назіраюцца ў абодвух паўшар’ях. У некаторых рэгіёнах былі спёка і засуха, а потым прыйшлі ліўневыя дажджы або нечаканыя замаразкі.