7 снежня 2025, Нядзеля, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр энергетыкі Украіны напісала заяву аб адстаўцы

12
Міністр энергетыкі Украіны напісала заяву аб адстаўцы

З-за карупцыйнага скандалу.

Міністр энергетыкі Украіны Святлана Грынчук напісала заяву аб адстаўцы з пасады. Пра гэта яна паведаміла ў Facebook.

«У межах маёй прафесійнай дзейнасці не было ніякіх парушэнняў заканадаўства. Такіх фактаў у прынцыпе не можа існаваць. Што да здагадкаў, якія датычацца маіх асабістых адносін, — любыя спекуляцыі на гэтую тэму недарэчныя», — напісала міністр.

Адстаўка Грынчук звязаная з тым, што з «плёнак Міндзіча» (запісаў НАБУ, зробленых у ходзе расследавання верагоднай карупцыі ў «Энергаатоме») стала вядома, што перад прызначэннем на пасаду міністра яна, верагодна, праходзіла сумоўе ў аднаго з падазраваных.

Гэты факт згадваецца ў матэрыялах дасудовага расследавання як доказ таго, што гэты падазраваны раней аказваў уплыў на кадравую палітыку і службовых асобаў у сферы энергетыкі, піша liga.net.

12 лістапада прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сказаў, што міністр энергетыкі (а таксама іншы фігурант плёнак — міністр юстыцыі Герман Галушчэнка) не можа заставацца на пасадзе праз страту даверу.

Грынчук была прызначаная на пасаду міністра энергетыкі Украіны 17 ліпеня 2025 года. Да гэтага яна амаль год была міністрам аховы навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў Украіны, а ў 2023–2024 гадах працавала намеснікам міністра энергетыкі.

Яна заявіла, што пасада ніколі не была для яе самамэтай, і падзякавала Зяленскаму, Кабінету Міністраў і Вярхоўнай Радзе за прадастаўленую магчымасць працаваць на карысць дзяржавы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках