7 снежня 2025, Нядзеля, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Брэстчыны купіў дом, а ў печы знайшоў два «сюрпрызы»

10
Жыхар Брэстчыны купіў дом, а ў печы знайшоў два «сюрпрызы»
ілюстрацыйнае фота

Фотафакт.

Жыхар Камянецкага раёна нядаўна набыў дом, займаўся рамонтам. Калі разбіраў старую печ, унутры выявіў пісталет, 82 патроны і складовую частку зброі. Паведаміў у міліцыю, адтуль усё накіравалі на экспертызу.

Высветлілася, што ў печы знаходзіліся пісталет Борхардт-Люгер (Parabellum, mod. 1908) і самаробны абрэз «вінтоўкі ўзору 1891 года» (відаць, вінтоўкі Мосіна). З знойдзеных патронаў 67 аказаліся прыдатнымі для стральбы. Справны і абрэз, а вось пісталет страляць не можа з-за карозіі.

Па дадзеным факце праводзіцца праверка.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках