У Беларусі хочуць у пяць разоў павялічыць падаткі на матацыклы
11- 12.11.2025, 12:03
- 5,508
«Палаточнікі» вызначаць, хто заплаціць больш.
У Беларусі ў пяць разоў павялічваюцца падаткі на матацыклы, піша БелТА. Ідзе гаворка пра павышэнне падаткаў для ўладальнікаў люксовых матацыклаў.
Так, паводле слоў сябра так званай камісіі па бюджэце і фінансах «палаткі» Наталлі Кулешавай, у Беларусі для фізасоб змяняюцца стаўкі транспартнага падатку для люксовых матацыклаў. Карэкцыя падатковага заканадаўства звязаная з неабходнасцю ўраўнаваць плацельшчыкаў падаткаў на люксовыя аўтамабілі і матацыклы.
- У мінулым годзе мы ў дзесяць разоў павялічылі транспартны падатак для люксовых аўтамабіляў, і гэтае змяненне патрэбнае, каб ураўнаваць плацельшчыкаў-фізасоб, - заўважыла спікер.
Кулешава дадала, што ў Беларусі дадаткова будзе прынята пастанова Саўміна, у якую і ўвойдуць люксовыя маркі матацыклаў.