7 снежня 2025, Нядзеля, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: На фронце ніякага значнага выніку ў акупанта няма

5
Зяленскі: На фронце ніякага значнага выніку ў акупанта няма

ЗСУ абараняюць пазіцыі на ўсіх кірунках фронту.

Украінская армія трымае фронт у супрацьстаянні з расійскімі акупантамі. Пра гэта ў звароце па выніках 10 лістапада заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, стэнаграму апублікавала яго прэс-служба.

«Па-першае — вайсковыя. Былі даклады па фронце. Надзвычай важна, што ніякага значнага выніку ў акупанта няма. Пакроўскі кірунак, раёны Дабраполля, Данецкая вобласць у цэлым — мы абараняем нашы пазіцыі», — сказаў Зяленскі.

Прэзідэнт адзначыў, што Сілы абароны Украіны абараняюць пазіцыі і на ўсіх іншых кірунках фронту.

«Гэта найбольш вагомы вынік для нашай дзяржавы», — падкрэсліў ён.

Асобна Зяленскі падзякаваў украінскім вайскоўцам, у прыватнасці артылерыстам, ракетчыкам, аператарам дронаў і штурмавым падраздзяленням.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках