Лукашэнка паскардзіцца дэлегацыі ЗША на Літву
23- 10.11.2025, 20:03
- 9,712
Дыктатар занепакоены закрыццём мяжы Вільнюсам.
У найбліжэйшы час адбудуцца перамовы рэжыму Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША. Пра гэта заявіў дыктатар на нарадзе ў Мінску, піша БелТА.
«Пра ўсё астатняе мы яшчэ пагаворым у найбліжэйшы час на перамовах з дэлегацыяй Злучаных Штатаў Амерыкі», — выказаўся беларускі ўзурпатар.
У тым ліку дыктатар мае намер абмеркаваць з прадстаўнікамі ЗША пытанне аб закрыцці Літвою мяжы з Беларуссю ў канцы кастрычніка. Паводле яго слоў, на дадзены момант беларускі бок амаль нічога не возіць праз гэтую мяжу ў сувязі з санкцыямі. За выключэннем тавараў, якія «вельмі-вельмі патрэбныя літоўцам і палякам».
Лукашэнка таксама адзначыў, што Мінск гатовы да адкрыцця мяжы з Літвою, паколькі з уласнага боку яе не закрываў. Паводле слоў дыктатара, яна можа аднавіць працу на працягу некалькіх гадзін.