7 снежня 2025, Нядзеля, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узброеныя сілы Украіны ўдарылі па нафтабазе «Гвардзейская» ў Крыме

2
Узброеныя сілы Украіны ўдарылі па нафтабазе «Гвардзейская» ў Крыме

Беспілотнікі трапілі дакладна ў мэту.

Украінскія абаронцы ў ноч на 10 лістапада атакавалі нафтабазу «Гвардзейская» на тэрыторыі часова акупаванага Крыму. Беспілотнікі трапілі дакладна ў мэту.

Пра гэта паведамляе камандаванне Сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Украіны ў Facebook.

«У ноч на 10 лістапада падраздзяленнямі Сіл спецыяльных аперацый быў нанесены паспяховы ўдар па нафтавай базе ФГКУ «Гвардзейскі» ў н.п. Кар’ернае, Сакскі раён, ТОТ Крым, Украіна», — адзначылі ў Сілах спецаперацый.

Беспілотнікі ўкраінскіх абаронцаў ударылі па насоснай станцыі на тэрыторыі нафтабазы.

Ваенныя растлумачылі, што нафтабаза федэральнай дзяржаўнай казённай установы «Гвардзейскі» адыгрывае ключавую ролю ў забеспячэнні палівам акупацыйных сіл у Крыме. Яна падтрымлівае працу расійскіх ваенных аб’ектаў і забяспечвае транспартныя патрэбы арміі РФ.

У Сілах спецаперацый запэўнілі, што будуць працягваць падобныя дзеянні, каб расіяне страцілі здольнасць працягваць наступ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках