У адным з гатэляў Мінска можна зняць нумар за $3000
16- 10.11.2025, 19:38
- 11,534
Як ён выглядае.
Турысты ўжо могуць забраніраваць нумары ў мінскім элітным гатэлі Waldorf Astoria. Афіцыйна ён яшчэ не адкрыты, але пасяліцца туды можна з лютага. Tochka.by паглядзела, якія нумары і па якой цане можна забраніраваць у гатэлі.
Ноч у самым бюджэтным нумары, разлічаным на двух чалавек, абыдзецца ў 407 долараў. Яго плошча складае 41 м². У спальні стаіць адзін вялікі ложак. Падлога ў прасторнай ваннай пакоі выкладзеная мармурам. Ёсць і вялікая ванна з душавай кабінай.
Іншыя перавагі нумара: дызайнерская мэбля, кавамашына, HD-тэлевізар, прас, прасавальная дошка і сейф.

Цэны на люкс-нумары ў Waldorf Astoria пачынаюцца ад 720 долараў. Яны таксама разлічаныя толькі на двух чалавек, але маюць плошчу — 58 м².
Найдаражэйшы нумар гатэля — прэзідэнцкі люкс плошчай 252 м², разлічаны на шэсць чалавек.
У нумары асобная гасцёўня з кухняй і абедзеным сталом, а таксама тры спальні з ваннымі пакоямі. Ёсць вялікі мэбляваны балкон і тры тэлевізары.

Ноч у прэзідэнцкім люксе абыдзецца ў 3093 долары за ноч. Пры гэтым кошт можа быць яшчэ вышэй у залежнасці ад даты.
Новы гатэль і шматфункцыянальны комплекс уваходзяць у кангламерат Hilton Worldwide і названыя ў гонар свайго флагманскага гатэля Waldorf Astoria New York.