7 снежня 2025, Нядзеля, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спікерка сербскага парламента: Украіна – сябар Сербіі

1
Спікерка сербскага парламента: Украіна – сябар Сербіі
Ана Брнабіч

Ана Брнабіч прыбыла ў Кіеў з афіцыйным візітам.

Спікерка парламента Сербіі (Скупшчыны) Ана Брнабіч прыбыла з афіцыйным візітам у Кіеў, у межах якога правяла сустрэчу са старшынём Вярхоўнай Рады Русланам Сцяфанчуком.

«Я хацела б падкрэсліць, што Украіна — сябар Сербіі. Мы асабліва цэнім той факт, што Украіна паважае тэрытарыяльную цэласнасць Сербіі», — сказала Брнабіч.

Яна падкрэсліла, што Сербія поўнасцю падтрымлівае Украіну на шляху еўраінтэграцыі. Спікерка парламента анансавала падпісанне мемарандума аб працы дзвюх краін у сферы еўраінтэграцыі, якая з'яўляецца стратэгічнай мэтай як для Кіева, так і для Бялграда.

5 лістапада прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што правёў тэлефонную размову са сваім сербскім калегам Аляксандарам Вучычам. Паводле палітыка, ён і кіраўнік Сербіі «прадметна абмеркавалі еўрапейскую інтэграцыю» дзвюх краін.

«Ёсць рэчы, у якіх можам дапамагчы адно аднаму. Таксама гаварылі пра магчымасці для супрацоўніцтва ў сферы рэгіянальнай бяспекі. Нашы краіны аднолькава ў гэтым зацікаўленыя, будзем працаваць», — паведаміў Зяленскі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках