7 снежня 2025, Нядзеля, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Залужны: Украіна не пойдзе на капітуляцыю, замаскаваную пад дамоўленасці

16
Залужны: Украіна не пойдзе на капітуляцыю, замаскаваную пад дамоўленасці

Справядлівым завяршэннем вайны з РФ будзе аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і «пакаранне» Масквы.

Былы галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны і дзеючы пасол Украіны ў Вялікабрытаніі Валерый Залужны у артыкуле для The New York Post заявіў, што Кіеў не пагодзіцца на капітуляцыю, замаскаваную пад мірныя дамоўленасці.

Паводле яго слоў, справядлівым завяршэннем вайны з Расіяй будзе аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці і «пакаранне» Масквы. Акрамя таго, Кіеў павінен атрымаць гарантыі, што «ніводзін агрэсар больш ніколі не будзе пагражаць Еўропе з Масквы», — паразважаў ён.

Любы іншы вынік Залужны палічыў «прынамсі здрадай» не толькі ўкраінцам, але і прынцыпам, якія забяспечваюць «бяспеку і свабоду». Украіна будзе працягваць змагацца, зазначыў былы галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны.

«Наша сіла палягае не толькі ў нашых салдатах, але і ў выразнасці нашай мэты: мір праз перамогу, а не ілюзію», — напісаў Залужны.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках