7 снежня 2025, Нядзеля, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пустуючыя дамы ў сельскай мясцовасці дазволілі прадаваць з аўкцыёну

5
У Беларусі пустуючыя дамы ў сельскай мясцовасці дазволілі прадаваць з аўкцыёну

Новы ўказ дазваляе зніжаць пачатковую цану да адной базавай велічыні.

Дыктатар Лукашэнка 10 лістапада падпісаў указ аб удасканаленні парадку продажу сельскагаспадарчымі арганізацыямі жылых памяшканняў.

Дакумент накіраваны «на актывізацыю працы па ўцягванні ў гаспадарчы абарот пустуючых незаселеных жылых дамоў сельскагаспадарчых арганізацый, у тым ліку пабудаваных з дзяржаўнай падтрымкай».

«Сельскагаспадарчым арганізацыям — уладальнікам пустуючага жылля пры яго продажы на аўкцыёне будзе дазволена зніжаць пачатковую цану жылых памяшканняў пры правядзенні паўторных таргоў на 50%, наступных — на 80% (цяпер на кожным наступным аўкцыёне цана зніжаецца на 10% ад пачатковай)», — распавялі ў прэс-службе дыктатара Лукашэнкі.

У выпадку, калі аўкцыён па продажы, праведзены са зніжэннем пачатковай цаны на 80%, не адбыўся, такія жылыя памяшканні можна будзе прадаваць за адну базавую велічыню.

Канкрэтны памер зніжэння пачатковай цаны пры правядзенні паўторных аўкцыёнаў і магчымасць продажу жылых памяшканняў за адну базавую велічыню будуць устанаўлівацца са згоды мясцовых выканкамаў.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках