7 снежня 2025, Нядзеля, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сеціва злілі сакрэтную інфармацыю пра сем'і Пуціна і Кадырава

5
У Сеціва злілі сакрэтную інфармацыю пра сем'і Пуціна і Кадырава

Расію ўразіў непатызм.

76% высокапастаўленых расійскіх чыноўнікаў маюць сваякоў, якія таксама занятыя ў дзяржаўным кіраванні або ў бізнесе, звязаным з уладай. Пра гэта гаворыцца ў даследаванні «Проекта» пра непатызм «Бацькі і дзяды».

Журналісты прааналізавалі біяграфіі 1329 чалавек, якія займаюць пасады ва ўсіх асноўных сферах дзяржаўнага кіравання Расіі. Як мінімум у 1012 з іх аказаліся сваякі, якія таксама знаходзяцца ва ўладзе, займаюцца бізнесам, звязаным з дзяржаўнымі падрадамі, грамадскай дзейнасцю, якая фінансуецца з бюджэту, або знаходзяцца ў палітычных партыях, якія дэ-факта падпарадкаваныя Крамлю.

Як высветліў «Проект», сярод органаў улады найбольшая доля чыноўнікаў, чые сваякі таксама звязаныя з дзяржаўнай службай, знаходзіцца ў Савеце Федэрацыі — 86%. Падобны ўзровень непатызму фіксуецца і ў Дзяржаўнай думе — 84%.

«Проект» асобна выдзяляе 25 «дынастый» ва ўладзе, у якія ўваходзяць ад 10 сваякоў і больш. Найбольш шматлікай па колькасці дзяржаўных службоўцаў з'яўляецца сям'я кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава — паводле звестак журналістаў, 96 яго сваякоў займаюць пасады ва ўладзе або працуюць у бізнесе, звязаным з дзяржаўнымі падрадамі.

Акрамя таго, вялікую колькасць сваякоў на дзяржаўнай службе маюць Уладзімір Пуцін (27 чалавек), сенатар ад Кабардына-Балкарскай Рэспублікі Арсен Канакоў (19), кіраўнік «Ростэха» Сяргей Чэмезаў (16), памочнік Пуціна Мікалай Патрушаў (15) і дырэктар Расфінманіторынгу Юрый Чыханчын (15).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках