7 снежня 2025, Нядзеля, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд знайшоў кішачную палачку ў беларускім мясе

4
Рассельгаснагляд знайшоў кішачную палачку ў беларускім мясе

Расія ўзмацніла лабараторны кантроль за прадукцыяй пяці мясакамбінатаў з Беларусі.

Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расіі (Рассельгаснагляд) увяла рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю за прадукцыяй шэрагу беларускіх прадпрыемстваў. Прычынай стала кішачная палачка, якую выявілі эксперты.

Згодна з афіцыйным паведамленнем, пад узмоцнены кантроль Рассельгаснагляду трапіла прадукцыя адразу пяці вытворцаў:

ОАО «Гродзенскі мясакамбінат» – бактэрыі групы кішачнай палачкі (БГКП) у гатовых мясных прадуктах;

ОАО «Гомельскі мясакамбінат» – БГКП у ялавічыне;

Вытворчы кааператыў «Моталь» – БГКП у ялавічыне;

ОАО «Аляксандрыйскае» (каўбасны цэх па вытворчасці мясапрадуктаў і каўбасных вырабаў) – БГКП у ялавічыне;

ЧТПУП «Пэтс Фуд» – ДНК кампанентаў, не заяўленых у складзе корму, – ДНК кукурузы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках