7 снежня 2025, Нядзеля, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зорка ўкраінскага TikTok мабілізавалася ў ЗСУ

3
Зорка ўкраінскага TikTok мабілізавалася ў ЗСУ

Спявачка адправілася абараняць Украіну добраахвотна.

Спявачка і літаратуразнавец Ярына Квасній, якая стала вядомай у TikTok дзякуючы свайму выкананню песні «Паравая машына», расказала, што мабілізавалася ў Збройныя сілы Украіны. Паводле слоў дзяўчыны ў інтэрв'ю OBOZ.UA, гэта было яе добраахвотным рашэннем.

Ярына расказала, што пасля раптоўнай хвалі папулярнасці яна пакінула вучобу ў прэстыжным універсітэце «Кіева-Магілянская акадэмія» і ўладкавалася на працу. Неўзабаве пасля гэтага яна падала дакументы на мабілізацыю.

«У маі мінулага года я падала дакументы ў ТЦК — і восем месяцаў сядзела ў поўнай невядомасці. Думала: ці пра мяне забыліся, ці я не падыходжу, ці... нават не ведаю што. Спачатку хвалявалася, потым спрабавала здагадацца, пасля проста малілася — здавалася, што нічога не атрымаецца. А потым, на другі дзень калядных святаў, мне патэлефанавалі і сказалі: «Заўтра прыбыць у ТЦК». І я памчала ў Кіеў», — прыгадала ваеннаслужачая.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках