7 снежня 2025, Нядзеля, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Туск: Будучыня Польшчы — побач з пераможнай Украінай

Туск: Будучыня Польшчы — побач з пераможнай Украінай

Няма аб'ектыўных прычын, чаму Украіна павінна прайграць вайну.

Кіраўнік польскага ўрада Дональд Туск заявіў, што геапалітычная будучыня Польшчы выглядае аптымістычна, але ўсё залежыць ад урэгулявання на лініі фронту ва Украіне.

Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю Gazeta Wyborcza.

Туск адзначыў, што Польшча павінна стратэгічна выкарыстоўваць сваю ключавую пазіцыю ў рэгіёне і працягваць падтрымку Украіны, бо яе параза будзе азначаць пагаршэнне сітуацыі над Віслай.

Паводле слоў Туска, геапалітычная будучыня Польшчы «будзе выглядаць вельмі добра, калі Украіна не прайграе і калі нам удасца пераадолець гэту гістарычную польска-ўкраінскую крыўду».

«Пабудова трывалых, сяброўскіх партнёрскіх адносін з суверэннай Украінай, вядома, не забываючы пра нашы інтарэсы, з'яўляецца выдатнай магчымасцю для Польшчы», — ацаніў польскі прэм'ер.

«Таму мы павінны засяродзіцца на дапамозе Украіне, бо калі яна прайграе вайну, сітуацыя ў Польшчы радыкальна зменіцца да горшага. Хоць і тут я ўмераны аптыміст. Няма аб'ектыўных прычын, чаму Украіна павінна прайграць», — сказаў ён.

Туск таксама ўзгадаў пра інцыдэнт у ноч з 9 на 10 верасня, калі расійскія беспілотнікі парушылі паветраную прастору Польшчы. Ён назваў гэта «паваротным момантам канфлікту».

Рашэнне збіць беспілотнікі ён назваў складаным. «Гэта было няпроста, бо ніхто не хоча перагнуць палку і выпадкова пачаць трэцюю сусветную вайну», — сказаў ён, адзначыўшы пры гэтым, што «паддавацца, цярпець правакацыі ні да чаго добрага не прыводзіць».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках