Дроны ЗСУ атакавалі цягававую падстанцыю чыгункі ў Растоўскай вобласці
- 10.11.2025, 10:10
- 2,768
Прагрымела серыя выбухаў.
У ноч на 10 лістапада на тэрыторыі Расіі зноў было шумна. Пад атаку трапілі цягавая станцыя чыгункі «Ліхоўская» і пункт кіравання ў Растоўскай вобласці.
Падрабязнасці паведамілі тэлеграм-канал «Exilenova+» і кіраўнік Цэнтра вывучэння акупацыі Пётр Андрющэнка. Гэта ўжо трэці падобны ўдар па гэтым аб’екце, адзначае «Обозреватель».
На відэа, якія распаўсюджваюцца ў сетцы, можна пачуць шум ад БПЛА, а потым серыю выбухаў, у выніку якіх на аб’екце пачаўся пажар.

«Ударныя БПЛА наносяць удар па н.п. Ліхоўская Растоўскай вобл., у раёне чыгуначнага вакзала», — гаворыцца ў паведамленні.


Паводле слоў Андрющэнкі, упершыню цягавая станцыя пацярпела 19 ліпеня, а ўжо 2 жніўня атака паўтарылася. У выніку гэта прывяло да затрымкі 50 цягнікоў.
«Добіваем», — іранічна напісаў кіраўнік Цэнтра вывучэння акупацыі.

