7 снежня 2025, Нядзеля, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка даў задні ход

1
Лукашэнка даў задні ход

Задзірацца з людзьмі Трампа — справа небяспечная.

31 кастрычніка Лукашэнка, красамоўнічаючы перад сельчанамі ў Лепельскім раёне, пахваліўся тым, што, атрымаўшы з Вашынгтона ліст з рэкамендацыяй папрасіць прабачэння перад літоўцамі за шары з кантрабандай, паслаў амерыканцаў — гм-гм — куды падалей.

Хутчэй за ўсё, гэта была проста бравада перад электаратам. А магчыма, і сцэнка для Масквы: маўляў, я не згінаюся перад англасаксамі.

Насамрэч па ўскосных прыкметах бачна: кіраўнік Беларусі зрабіў шэраг крокаў, каб без страты твару знізіць напружанасць у адносінах з Вільнюсам. Лукашэнка даў распараджэнні: дзяржкантролю — прачасаць тытунёвы рынак (адкуль і бярэцца «кантрабас»), памежнікам — пра пэўныя дзеянні на мяжы з Літвой (верагодна, лавіць нелегалаў і тых, хто запускае шары).

У любым разе Вільнюс прызнае, што залётных метэазондаў стала менш. А да таго ж за восем дзён лістапада Літва не зафіксавала ніводнай спробы незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі.

Публічна прасіць прабачэння перад літоўскімі ўладамі для Лукашэнкі, вядома, прыніжальна. Але і задзірацца з людзьмі Трампа — справа вельмі рызыкоўная.

Пікантнасць сітуацыі яшчэ і ў тым, што ліст з Вашынгтона, які выклікаў абурэнне Лукашэнкі, верагодна, ініцыяваў той самы Коул.

У любым выпадку вядома, што 28 кастрычніка ён сустракаўся з літоўскім паслом у ЗША Гедымінасам Варвуолісам, абмяркоўваў тэму з метэазондамі, пасля чаго напісаў у сацсетцы Х: «Беларусь павінна прадухіліць падобныя інцыдэнты ў будучыні». Як можна здагадацца, прыкладна тое ж было прадублявана пасланнем у Мінск.

А цяпер Трамп прызначае Коула галоўным па Беларусі. І пасылаць яго куды падалей Лукашэнка наўрад ці адважыцца.

Аляксандр Класкоўскі, «Позірк»

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках