7 снежня 2025, Нядзеля, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжым узяў у закладнікі літоўскія фуры

5
Рэжым узяў у закладнікі літоўскія фуры

Іх перагоняць у пункт пропуску «Котлаўка».

У Беларусі скапілася больш за 1100 фур літоўскіх перавозчыкаў. Цяпер яны знаходзяцца пераважна на пад'ездзе да пунктаў пропуску «Каменны Лог» і «Беняконі», якія раней поўнацэнна працавалі. Аднак беларускім бокам «прынята рашэнне аб іх перамяшчэнні ў спецыяльна абсталяваныя месцы стаянкі» ў раёне пункта пропуску «Котлаўка». Сумежны літоўскі памежны пераход «Лаварышкес» зачынены з сакавіка 2024-га.

«З гуманітарных меркаванняў вадзіцелям прадастаўлена магчымасць пакінуць тэрыторыю Беларусі да месцаў свайго пастаяннага пражывання да прыняцця літоўскім бокам рашэння аб поўнамаштабным аднаўленні працы мяжы. Гатовы аказаць неабходнае садзейнічанне тым вадзіцелям, якія з тых або іншых прычын не могуць пакінуць тэрыторыю Беларусі», — гаворыцца ў заяве МЗС.

Там лічаць, што «усе дадатковыя выдаткі грузаперавозчыкаў, адпраўнікоў і атрымальнікаў грузаў у Літве, іншых дзяржавах Еўрапейскага саюза і за яго межамі выкліканыя выключна неабдуманымі, вальюнтарысцкімі і палітызаванымі дзеяннямі літоўскіх уладаў».

«Пры гэтым Беларусь пакідае за сабой права прымяніць у дачыненні да дадзеных транспартных сродкаў усе прадугледжаныя законам меры», — дадаецца ў заключэнні заявы.

Нагадаем, раніцай 8 лістапада дарадца прэм'ер-міністра Літвы Ігнас Дабравольскас паведаміў, што Беларусь адмовілася часова адкрыць памежны пункт пропуску на беларуска-літоўскай мяжы «Шальчынінкай» — з беларускага боку гэта Беняконі, каб выпусціць літоўскія грузавікі. У адказ Літва разглядае магчымасць абмежаваць перавозку беларускіх грузаў па чыгунцы, паведамляла літоўскае выданне LRT.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках