18 лiстапада 2025, aўторак, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэспубліканцы ў ЗША больш за дэмакратаў падтрымліваюць санкцыі супраць РФ і прадастаўленне зброі Украіне

40
Рэспубліканцы ў ЗША больш за дэмакратаў падтрымліваюць санкцыі супраць РФ і прадастаўленне зброі Украіне

Апытанне.

Большасць амерыканцаў — як дэмакраты, так і рэспубліканцы — падтрымліваюць пастаўкі зброі Украіне і санкцыі супраць краіны-агрэсара Расіі. Пра гэта сведчаць вынікі апытання HarrisX і Harvard-Harris Poll, праведзенага 1–2 кастрычніка.

65% выбарцаў падтрымліваюць намаганні Дональда Трампа, накіраваныя на спыненне вайны ва Украіне.

Паводле даных даследавання:

72% выбарцаў Дэмакратычнай партыі і 73% выбарцаў Рэспубліканскай партыі падтрымліваюць пастаўкі зброі і санкцыі супраць Расіі;

71% дэмакратаў і 86% рэспубліканцаў — за новыя эканамічныя санкцыі, якія прымусілі б Маскву спыніць вайну;

76% дэмакратаў і 86% рэспубліканцаў лічаць, што Еўропа павінна цалкам адмовіцца ад расійскай нафты і перайсці на амерыканскія энерганосьбіты;

больш за палову дэмакратаў (55%) і дзве траціны рэспубліканцаў (66%) падтрымліваюць ідэю ўвядзення тарыфаў супраць краін, якія працягваюць купляць расійскую нафту і газ.

Апытанне паказала, што меркаванні амерыканцаў рэзка разышліся адносна асобы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — 15% выбарцаў-дэмакратаў лічаць, што кіраўнік Белага дома заслугоўвае Нобелеўскай прэміі міру, але сярод рэспубліканцаў такога меркавання прытрымліваюцца 68%.

Даследаванне правялі сярод 2413 зарэгістраваных выбарцаў, адзначаюць HarrisX і Harvard-Harris Poll.

Экс-журналіст «Голаса Амерыкі» і медыясаветнік арганізацыі Razom for Ukraine Астап Ярыш у Facebook пракаментаваў даследаванне.

«Вельмі цікавыя дадзеныя — асабліва дынаміка паміж выбарцамі дэмакратаў і рэспубліканцаў. Апытанне той жа кампаніі ў канцы жніўня паказала рост падтрымкі сярод рэспубліканцаў, але дэмакраты ўсё роўна пераважалі. Здаецца, гэта ўпершыню за апошні час гэты баланс у апытаннях змяніўся», — падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках