17 лiстапада 2025, панядзелак, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Украіна зможа вырабляць уласныя дроны і ракеты на $35 мільярдаў

Зяленскі: Украіна зможа вырабляць уласныя дроны і ракеты на $35 мільярдаў

Ужо ў наступным годзе.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у сваім тэлеграм-канале заявіў, што ў 2026 годзе патэнцыял вытворчасці ўкраінскіх дронаў і ракет складзе 35 мільярдаў долараў. Кіраўнік украінскай дзяржавы правёў сустрэчу з кіраўнікамі ўкраінскіх і міжнародных інвестыцыйных фондаў і бізнэс-асацыяцый. Удзельнікі абмеркавалі развіццё абаронна-прамысловага комплексу, стварэнне экспартных платформаў для ўзбраення і новыя напрамкі супрацоўніцтва.

«Паводле нашай ацэнкі, у 2026 годзе патэнцыял у вытворчасці толькі дронаў і ракет складзе ўжо 35 мільярдаў долараў. Украіна гатовая дзяліцца сваімі тэхналогіямі, развіваць сумесную вытворчасць і адкрываць экспартныя платформы ў Еўропе, ЗША і іншых краінах пры ўмове кантролю і абароны нашых напрацовак», — адзначыў Зяленскі.

Прэзідэнт таксама падзякаваў міжнародным партнёрам за падтрымку і інвестыцыі, якія спрыяюць умацаванню абароннага патэнцыялу Украіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках