У пойме ракі Лошыцы ў Мінску знайшлі цела мужчыны
1- 6.10.2025, 22:03
- 9,746
Што вядома.
Як паведаміў начальнік РАНС Кастрычніцкага раёна Міхаіл Нікалуцкі, паведамленне аб выяўленні цела мужчыны сярэдняга ўзросту паступіла выратавальнікам у суботу, 4 кастрычніка, а 16:06.
Папярэдне вядома, што перад трагедыяй мужчыну дастаўлялі ў Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі з траўмай галавы. Медыкі аказалі яму неабходную дапамогу і прапанавалі шпіталізацыю, але ён адмовіўся і пакінуў установу, не папярэдзіўшы пра гэта персанал.
Пасля гэтага мужчына, верагодна, накіраваўся ў бок гаражнага кааператыва «Лошыца-2», за плотам якога знаходзіцца стромкі схіл да поймы ракі.
Усе абставіны здарэння цяпер высвятляюцца.