Найстарэйшы мужчына ў свеце адсвяткаваў 113-годдзе
11- 6.10.2025, 19:30
- 8,002
Жыхар Бразіліі раскрыў сакрэт даўгалецця.
Жыхар Бразіліі Жуан Марыньё Нету, прызнаны найстарэйшым мужчынам у свеце, адсвяткаваў свой 113-ы дзень народзінаў. Пра гэта паведамілі на сайце Кнігі рэкордаў Гінэса.
Бразілец адзначыў дзень народзінаў 5 кастрычніка вечарынкай, якую для яго запланавалі блізкія. Паводле слоў мужчыны, сакрэт яго даўгалецця ў тым, што яго атачаюць добрыя людзі.
Нету нарадзіўся ў 1912 годзе ў сям’і фермераў. Ён мае шэсць дзяцей, 22 ўнукі, 15 праўнукаў і тры прапраўнукі. Яго прызналі найстарэйшым мужчынам у лістападзе 2024 года. Да яго рэкорд належаў брытанцу Джону Тынісвуду, які памёр ва ўзросце 112 гадоў.
У жніўні Этэль Катерхэм з Вялікабрытаніі, якую афіцыйна прызналі найстарэйшай жыхаркай Зямлі, споўнілася 116 гадоў. Яна нарадзілася ў графстве Гэмпшыр 21 жніўня 1909 года.