Беларускі пенсіянер вырасціў 25 груш на галіне даўжынёй усяго 25 сантыметраў
7- 6.10.2025, 18:16
- 7,894
Роберт Пялінок раскрыў сакрэт такога ўраджаю.
Жыхар Баранавіцкага раёна атрымаў ураджай з 25 груш на галіне даўжынёй усяго 25 сантыметраў, піша газета «Наш край».
Рэкордны ўраджай вырасціў пенсіянер Роберт Пялінок з аграгарадка Русіна. Мужчына падзяліўся, што да пенсіі працаваў землеўпарадчыкам, а выйшаўшы на заслужаны адпачынак, пачаў эксперыментаваць у сваім садзе. Мужчына пачаў прышчапляць расліны і гэтак жа паступіў з грушай.

- Была ў мяне старая груша, пачала яна гінуць. Аднак дала парасткі, іх я не выдаляў, вырашыў прышчапіць галінкамі з іншых груш, - падзяліўся мужчына.
Гэтую рэкордную галіну мужчыну аддаў знаёмы. Вясной, калі ўдарылі маразы, многія пладовыя дрэвы ў мужчыны пацярпелі. Гэта галінка таксама цвіла, але мароз яе, на шчасце, не закрануў.
- Кветак на ёй было поўна - нібы букет бэзу! - успамінае пенсіянер.

Мужчына нават выдаліў палову завязяў з гэтай невялікай галінкі ў дваццаць пяць сантыметраў, разумеючы, што столькі пладоў на ёй не паспее. А калі астатнія 25 пладоў пачалі расці, мужчына змясціў іх у сетку і паставіў для галінкі падстаўку.
У выніку на грушы выраслі дваццаць пяць буйных пладоў, вага самай вялікай грушы - 325 грамаў.
