Памерла беларуская оперная спявачка Ганна Гур'ева
5- 6.10.2025, 18:05
- 9,856
Ёй было 60 гадоў.
Сёння, 6 кастрычніка 2025 года, памерла салістка Нацыянальнага тэатра оперы і балета Беларусі Ганна Гур'ева. Ёй было 60 гадоў. Пра здарэнне паведаміў калектыў тэатра ў сваіх сацыяльных сетках.
Ганна Гур'ева нарадзілася ў Мінску ў 1965 годзе. Яе бацькі — Віктар Гур'еў і Лідзія Шаўчэнка-Гур'ева — былі салістамі Тэатра оперы і балета. Ганна пайшла па іх слядах. Яна скончыла Адэскую кансерваторыю і з 1994 года была салісткай мінскага опернага тэатра. Дарэчы, брат Ганны, Анатоль Гур'еў, з'яўляецца адной з зорак у Тэатры-студыі кінаакцёра.
«На сцэне тэатра яна выканала больш за тры дзясяткі партыяў: ад Джыльды, Марфы і Паміны да Мюзэты, Сюзанны, Розіны, ад класічных опер да сучасных пастановак і спектакляў для дзяцей», — адзначылі ў калектыве.
Разам з трупай тэатра Ганна Гур'ева гастралявала ў Аўстрыі, Бразіліі, Германіі, на Кіпры, у Польшчы.