Вадзіцель збіў у Воршы 85‑гадовую жанчыну і спрабаваў адцягнуць яе з дарогі
18- 6.10.2025, 14:48
- 7,634
Жанчына памерла ў бальніцы.
ДТЗ здарылася паблізу дома №3 па вуліцы Дзяржынскага ў Воршы, піша onliner.by.
ДАІ апублікавала відэа здарэння: момант наезду не відаць, аднак, наколькі можна разгледзець, мужчына спрабаваў адцягнуць жанчыну пасля ДТЗ.
У выніку ён пакінуў яе на праезнай частцы, сеў у машыну і з’ехаў. Пазней яго затрымалі на выездзе з горада.
85‑гадовая пешаходка памерла ў бальніцы. Узбудзілі крымінальную справу.