Расіяне ўдарылі беспілотнікам па радзільні ў Сумах
3- 6.10.2025, 12:49
- 4,556
На момант атакі ў установе знаходзіліся 166 чалавек, у тым ліку 11 дзяцей.
У панядзелак, 6 кастрычніка, у выніку расійскага ўдару загарэўся дах Перынатальнага цэнтра ў украінскім горадзе Сумы. Пра пацярпелых і загінулых не паведамляецца.
Кіраўнік Офіса Прэзідэнта Украіны Андрэй Ермак паведаміў, што на момант атакі ўнутры знаходзіліся: 11 дзяцей, 35 пацыентак, 120 працаўнікаў.
«Усім удалося спусціцца ў сховішча. Абстрэл працягваецца», — паведаміў ён.
Кіраўнік Сумскай ОВА Алег Грыгораў удакладніў, што расіяне прыцэльна ўдарылі беспілотнікам па будынку медыцынскай установы ў Каўпакоўскім раёне Сумаў.
На момант атакі ў установе знаходзіліся 166 чалавек, у тым ліку 11 дзяцей.